21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы.

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў дзіцячым садку прайшло шмат мерапрыемстваў. На працягу дня гучала родная мова.
Выхаванцы знаёміліся з новымі творамі майстроў мастацкага слова, узгадвалі свае любімыя словы па-беларуску, а старэйшыя спрабавалі скласці самастойныя выказванні на роднай мове і чыталі вершы. Дзеці слухалі і чыталі вершы на беларускай мове, інсцэніравалі беларускія народныя казкі, гулялі ў беларускія народныя гульні.
Фотаздымкі тут