Скончылася доўгая зіма, а на змену ёй ідзе прыгажуня-вясна. Каб паскорыць яе прыход і праводзіцца народнае свята, якое носіць назву «Гуканне вясны». Гэтая традыцыя мае глыбокія карані: клікаць вясну пачалі яшчэ ў старажытныя часы, калі нашы продкі былі язычнікамі.
Клічуць вясну звычайна ў канцы сакавіка - пачатку красавіка. "Гуканне вясны" - свята не толькі яркае, але і вельмі музычнае.
Выхаванцы нашага дзіцячага сада "гукалі вясну" з музыкай, танцамі, усмешкай. Дзеці гулялі ў розныя вясёлыя гульні, вадзілі карагоды, спявалі песні і танцавалі. Свята прайшло вельмі цікава, весела і задорна. Выхаванцы атрымалі зарад вясёлага настрою.
разгарнуць » / « згарнуць